Новыя вайсковыя аптэчкі распрацавалі пасля крытыкі з боку Колі Лукашэнкі

Новыя беларускія аптэчкі / t.me/modmilby
Новыя беларускія аптэчкі / t.me/modmilby

Падчас паездкі на Абуз-Лясноўскі палігон Аляксандр Лукашэнка пахваліўся новымі вайсковымі аптэчкамі і сказаў, што яны "лепш за натаўскія". Таксама ён паведаміў, што іх распрацавалі пасля таго, як стары варыянт раскрытыкаваў яго малодшы сын Мікалай. Адпаведнае відэа з'явілася ў тг-канале прэс-службы Лукашэнкі.

Па яго словах, Мікалай прынёс яму для параўнання беларускую вайсковую аптэчку і натаўскую: "Кажа, Гэта ж жыццё людзей. Ён у мяне вучыцца на біятэхналагічным, але цяпер у іх, як у лекараў, але па жыцці доктар. І пачаў мне гэта расказваць. Я пачаў разглядаць у дэталях: натаўская, украінская, польская, але яны на базе натаўскіх, і расійская, беларуская. Тыя больш практычныя", — кажа Лукашэнка.

Пасля гэтага ён распарадзіўся стварыць новыя беларускія аптэчкі. Іх зрабілі за два месяцы, і новы варыянт Мікалай ухваліў.

"Калі я прынёс малому, кажу: ну паглядзі. Ён развярнуў, раніцай мне прынёс: так, гэтая, кажа, лепшая", — пераказвае Лукашэнка.

Еўрарадыё распавядала, як насамрэч выглядаюць беларускія вайсковыя аптэчкі: там захоўваюцца бінты яшчэ савецкага часу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі