Netflix разарвала кантракт з Кевінам Спейсі

Netflix разарвала кантракт з Кевінам Спейсі

Кампанія Netflix заявіла, што спыняе супрацоўніцтва з акторам Кевінам Спейсі, якога абвінавачваюць у сэксуальных дамаганнях. На гэтым тыдні кампанія на няпэўны час прыпыніла вытворчасць серыялу “Картачны домік”, у якім Спейсі граў адну з галоўных роляў і таксама працаваў выканаўчым прадусарам. Цяпер Netflix адмаўляецца ад любога супрацоўніцтва з акторам.

Таксама прыпыняецца праца над выпускам фільма “Гор”, дзе Спейсі ўдзельнічаў як актор і як прадусар, паведамляе ВВС. Раней стала вядома, што брытанская паліцыя распачала ў дачыненні Спейсі расследаванне аб дамаганнях. Таблоід Sun напісаў, што мужчына, якому на момант меркаванага злачынства было 23 гады, звярнуўся са скаргай на актора.

У лонданскай паліцыі пацвердзілі, што ідзе расследаванне інцыдэнту з гвалтам у дачыненні мужчыны, які адбыўся ў 2008 годзе. Але там не сталі ўдакладняць, ці гэта тычыцца Кевіна Спейсі. Неназваны брытанскі актор сцвярджае, што Спейсі займаўся з ім аральным сэксам, пакуль той спаў.

Скандал вакол Спейсі разгарэўся пасля таго, як амерыканскі актор Энтані Рэп, вядомы роляй лейтэнанта Стамеца ў серыяле “Зорны шлях: Дыскаверы”, паскардзіўся на сэксуальныя дамаганні. Ён сказаў, што калі яму было 14 год, Спейсі спрабаваў схіліць яго да сэксу. Рэпу ўдалося збегчы, але такое здарэнне вельмі яго траўмавала.

Спейсі заявіў, што не памятае гэтага здарэння, але прынёс прабачэнні Рэпу. Таксама ён сказаў, што нарэшце змог прызнацца ў сваёй гомасэксуальнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі