Намеснік дырэктара кадэцкай вучэльні трапіў пад суд, бо збіваў навучэнцаў
У панядзелак, 11 сакавіка, у судзе Слуцкага раёна пачнецца разгляд крымінальнай справы намесніка дырэктара Мінскай абласной кадэцкай вучэльні. Пра гэта паведаміла ў сацсетках памочніца старшыні Мінскага абласнога суда Юлія Корзун.
Мужчына працаваў намеснікам дырэктара па выхаваўчай працы. Паведамляецца, што ён "незаконна падмяняў метады выхавання метадамі фізічнага гвалту" — біў навучэнцаў, а таксама абражаў іх.