"Тэрарыстам" абвясцілі сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі
Дзмітрый Каліноўскі / фота з ягонай старонкі "Вконтакте"
За "заклікі да прычынення шкоды Беларусі" асудзілі сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца Дзмітрыя Каліноўскага. Імаверна, яму прысудзілі калонію. Ад сённяшняга дня ён уключаны ў спіс "тэрарыстаў", які складае КДБ, заўважыла "Наша Ніва".
Дзмітрыю Каліноўскаму 48 гадоў. Ён нарадзіўся ў Рагачове, але вырас у Мінску. У войску служыў з 1995 па 1997 год у элітнай 5‑й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы. У 2002‑м Каліноўскі завочна атрымаў дыплом праграміста на факультэце камп'ютарных сістэм і сетак БДУІР. У сацсетках адзначана, што ён жанаты і мае дзіця.
Ад 2000 года Дзмітрый працаваў сістэмным адміністратарам на Беларускай чыгунцы, займаўся наладкай сеткавага абсталявання.