У Мінску садзіўся самалёт авіякампаніі Air China Барселона — Шанхай

В Минске совершал посадку самолёт Air China Барселона — Шанхай

19 чэрвеня ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" здзейсніў незапланаваную пасадку самалёт авіякампаніі Air China, які выконваў рэйс з Барселоны ў Шанхай. Пасадка адбылася ў 17:20 і прайшла паспяхова. Борт CCA840 знаходзіўся на запасной паласе, паведамілі Еўрарадыё ў службе даведкі аэрапорта. Перад гэтым A330-243 зрабіў некалькі кругоў у раёне Барысава і Радашковічаў, каб спаліць лішняе паліва. Пасля стала вядома, што самалёт працягнуў палёт. Пра прычыну пасадкі ў Мінску не паведамляецца.

В Минске совершал посадку самолёт Air China Барселона — Шанхай
Фота: jetphotos.com

Дапамога ратавальнікаў у аэрапорце Мінска не патрабавалася, паведамляе афіцыйны акаўнт МНС Беларусі ў "Твітэры":

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі