Нацбанк зніжае абавязковы продаж валютнай выручкі да 10%

Нацбанк зніжае абавязковы продаж валютнай выручкі да 10%

Нацбанк вырашыў з 1 кастрычніка 2017 года знізіць да 10% памер абавязковага продажу выручкі ў замежнай валюце суб'ектаў гаспадарання — рэзідэнтаў. Цяпер норма абавязковага продажу валюты складае 20%.

Адпаведную норму замацавалі пастановай Праўлення Нацбанка ад 6 верасня 2017 г. №368-1 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2006 года №129".

Як адзначае прэс-служба Нацбанка, гэтае рашэнне прынятае ў рамках палітыкі лібералізацыі валютных адносін і з улікам стабільнай сітуацыі на валютным рынку. Дарэчы, на валютным рынку доўгі час прапанова валюты перавышае попыт на яе. 

Мяркуецца, што прынятая мера паспрыяе развіццю прадпрыемстваў-экспарцёраў і "стане паслядоўным крокам у напрамку гарманізацыі валютнага заканадаўства ў рамках Еўразійскага эканамічнай саюза (ЕАЭС)".

Раней Нацбанк паведамляў, што ў 2018 годзе абавязковы продаж валюты могуць увогуле адмяніць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі