Нацбанк Беларусі зніжае стаўку рэфінансавання да 12% гадавых

Нацбанк Беларусі зніжае стаўку рэфінансавання да 12% гадавых

Нацыянальны банк Беларусі зніжае стаўку рэфінансавання з 13% да 12% гадавых. Стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў знізяць з 15% да 14% гадавых. Такое рашэнне прыняло праўленне Нацбанка. Адзначаецца, што яго прынялі па выніках “ацэнкі і прагнозу тэндэнцый у эканоміцы, знешнім сектары і грашова-крэдытнай сферы з улікам замацавання станоўчых тэндэнцый у эканоміцы”. Падкрэсліваецца, што інфляцыя захоўваецца на нізкім узроўні, існуюць памяркоўныя тэмпы росту грашовай прапановы, пазітыўныя змены ў збалансаванасці плацёжнага балансу, устойлівасць валютнага рынку.

У траўні першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны дапускаў, што стаўка рэфінансавання можа знізіцца да 12% да канца бягучага года. Аднак гэта адбылося значна раней.

Сёлета стаўка рэфінансавання паніжалася ўжо пяць разоў. 18 студзеня яе знізілі з 18% да 17%, 15 лютага — да 16%, 15 сакавіка — да 15% гадавых, 19 красавіка — да 14%, 14 чэрвеня — да 13%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі