Нацбанк Беларусі зацікавіўся супрацоўніцтвам з Афрыкай

Нацбанк Беларусі зацікавіўся супрацоўніцтвам з Афрыкай

У Мінску 23 красавіка адбылася сустрэча старшыні праўлення Нацыянальнага банка Паўла Калаўра са старшынёй камісіі Афрыканскага саюза Нкасазанам Дламіні-Зумам. На ёй абмяркоўваліся перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і афрыканскім рэгіёнам у гандлёва-эканамічнай і крэдытна-інвестыцыйнай сферах.

Як інфармуе прэс-служба Нацбанка, на сустрэчы дэлегацыі камісіі Афрыканскага саюза прадставілі інфармацыю аб бягучых макраэканамічных паказчыках і прагнозах развіцця эканомікі Беларусі, працы па замацаванні беларускіх прадпрыемстваў на афрыканскіх рынках. Таксама беларускі бок згадаў дамоўленасці аб стварэнні сумесных зборачных вытворчасцей беларускай прамысловай тэхнікі. Былі абмеркаваныя механізмы фінансавай падтрымкі развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Афрыканскі саюз — гэта міжнародная міжурадавая арганізацыя, у якую ўваходзяць 54 дзяржавы Афрыкі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі