На выніковую прэс-канферэнцыю выйшаў адзін Лукашэнка (відэа)

У Мінску 26 жніўня прайшоў саміт краін Мытнага саюза, Украіны і ЕС. У беларускую сталіцу прыляцелі прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, еўракамісар па гандлі Карэл дэ Гухт, еўракамісар па энергетыцы Гюнтэр Этынгер, прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў ды прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Асноўная тэма саміта — шляхі ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне.

Увечары 26 жніўня ў Мінску прайшла выніковая прэс-канферэнцыя, на якую прыйшоў толькі Аляксандр Лукашэнка. Ён паведаміў, што ўсе падтрымалі прапановы Пятра Парашэнкі зрабіць Мінск рэгулярнай пляцоўкай для сустрэч кантактнай групы Украіна — Расія — АБСЕ, якая працягне шукаць шляхі вырашэння крызісу на Данбасе. Парашэнка настойвае, каб сустрэча была ўжо заўтра, сказаў Лукашэнка. Паводле яго слоў, да 12 верасня рабочая група мусіць выпрацаваць прапановы па зняцці праблемаў, якія ўзніклі ў Расіі (Мытнага саюза) з-за падпісання Асацыяцыі Украіны і ЕС. Прычым, зрабіць да ратыфікацыі дамовы ўкраінскім парламентам, інакш усё не будзе мець сэнсу, пераказаў словы Пуціна кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка адзначыў, што "пазіцыі бакоў адрозніваюцца, часам кардынальна, але важна, што ўсе сыходзіліся на тым, што трэба шукаць кампраміс". Аднак усе падтрымалі неабходнасць дээскалацыі і вызвалення закладнікаў.

Як стала вядома, падчас прэс-канферэнцыі праходзіла двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў Украіны і Расіі. Паводле слоў Лукашэнкі, Пуцін і Парашэнка самі праінфармуюць пра яе вынікі.

Фота — Еўрарадыё, Reuters, БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі