На ўдзельнікаў мітынгу прадпрымальнікаў накладаюць мільённыя штрафы

На ўдзельнікаў мітынгу прадпрымальнікаў накладаюць мільённыя штрафы

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 9 сакавіка судзяць удзельнікаў мітынгу ў падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў. Несанкцыяваная акцыя прайшла 22 лютага на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.

Як перадае Радыё "Свабода", Алесь Абрамовіч з Барысава аштрафаваны судоам на 3,5 млн рублёў (15 базавых велічыняў). Завочна суды прайшлі над кіраўніком аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная грамада" Мікалаем Статкевічам і прадпрымальнікам Алесем Макаевым. Іх аштрафавалі на 10,5 млн рублёў кожнага (50 базавых). На столькі ж аштрафавалі актывіста АГП Мікалая Казлова. Усіх трох судзілі за акцыі 22 і 15 лютага.

Справу Анатоля Лябедзькі адклалі на 14 сакавіка: ён патлумачыў суду, што не можа з'явіцца, бо знаходзіцца за мяжой. SMS з запрашэннямі ў суд атрымалі таксама актывісты Павел Севярынец, Максім Вінярскі і Леанід Кулакоў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі