Сям’я падначаленага Лукашэнкі зарабляе на дзяржсвятах. Стрым з расследавальнікамі “Бюро”

Сатырычны малюнак да расследавання "Гукі распілу"

Сатырычны малюнак да расследавання "Гукі распілу" / Buro Media

Cфера ідэалагічных свят і канцэртаў пастаўлена ў Беларусі на паток — і падтрымлівае яе бесперабойную працу група кампаній “Саўндкафэ Прадакшн”. Кіруе ёй прадпрымальнік Вадзім Рашэцька і яго сям’я, а дапамагае ім перамагаць у тэндарах і атрымліваць замовы бацька Вадзіма — Генадзь Рашэцька, супрацоўнік Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Як прыватная беларуская кампанія гадамі зарабляла мільёны долараў у Расіі і Беларусі? Як беларускі рэжым спрычыніўся да гэтага невідавочнага поспеху? Куды Рашэцькі інвестуюць свае грошы? На гэтыя і іншыя пытанні ў студыі Еўрарадыё адкажуць Аляксей Гуліцкі і Ксенія Вязнікоўцава, журналісты-расследавальнікі “Бюро”. 

Стрым з імі пачнецца ў 12 гадзін па мінскім часе — далучайцеся і задавайце свае пытанні, калі вам тое бяспечна!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.