З'явілася база фаварытаў Лукашэнкі
Фаварыты Лукашэнкі / Бюро
Базу фаварытаў Аляксандра Лукашэнкі і ягонага атачэння апублікавала выданне "Бюро".
Стваральнікі адзначаюць, што за 30 гадоў кіравання Лукашэнкі ў Беларусі ўтварылася кола людзей, якія атрымліваюць выгады для сябе і блізкіх за кошт доступу да Лукашэнкі і яго блізкага атачэння. Гэта чыноўнікі, сілавікі, бізнесоўцы, грамадскія дзеячы ды іншыя. Гаворка ідзе не толькі пра непасрэднае ўзбагачэнне, але і пра ўладу, уплыў, доступ да закрытых рэсурсаў, імунітэт ад адказнасці, а таксама перавагі для сваякоў, бізнэс-партнёраў і пратэжэ.
Напачатку ў базу ўнеслі профілі 20 чалавек – членаў сям’і Лукашэнкі, сілавікоў, бізнэсоўцаў, грамадскіх дзеячаў. У яе ўвайшлі, напрыклад, Ірына Абельская, Дзмітрый Баскаў, Людміла Няронская, Віктар Шэйман ды іншыя.
У далейшым стваральнікі абяцаюць папаўняць базу.