Чаму беларусам прасцей аб'яднацца вакол рэстарана чым вакол нацыянальнай ідэі? Эфір
Уладальнік бара "Карма" Глеб Кавалёў / асабісты архіў
Адзін з уладальнікаў культавага бара "Карма" Глеб Кавалёў разам з парнёрамі адкрыў у цэнтры Варшавы новае месца — The Hermit. Гэта кавярня са сняданкамі, спешэлці-кавай і натуральным віном унутры якой — невялікая крама антыкварыяту і вінтажу. Па задуме гаспадароў у кафэ мусяць хадзіць палякі. Аднак, падобна, новую прастору ўжо аблюбавалі беларусы.
Па словах Глеба, беларусы ў эміграцыі маюць велізарны інтэлектуальны і эканамічны капітал. Але калі паглядзець на беларускую супольнасць у Варшаве, ці няма парадоксу: мы здольныя ствараць паспяховыя бізнесы, знаходзіць працу, адкрываць новыя месцы, але значна горш атрымліваецца дамаўляцца і аб'ядноўвацца вакол агульных грамадскіх і палітычных задач?
Усё гэта абмяркуем падчас нашага жывога эфіру. Уключайцеся ў 14:00 па Мінску і рыхтуйце пытанні!