На ўчастку, дзе галасавала Ярмошына, перамог дырэктар гімназіі Кушняроў

На ўчастку, дзе галасавала Ярмошына, перамог дырэктар гімназіі Кушняроў

Участковыя камісіі падводзяць першыя вынікі галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. На выбарчым участку №52 у мінскай Вяснянскай выбарчай акрузе №39, дзе тры дні таму галасавала старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перамог дырэктар гімназіі №16 Георгій Кушняроў.

За Кушнярова прагаласавалі 237 выбаршчыкаў з 402, якія прыйшлі на ўчастак. Пры гэтым амаль 2/3 ад тых, хто прагаласавалі за Кушнярова, прыйшлі на ўчастак датэрмінова.

Астатнія кандыдаты ў дэпутаты, сярод якіх славуты хакейны варатар Віталь Коваль, не набралі і 120 галасоў. Усяго на ўчастку зарэгістраваныя 892 выбаршчыкі. Камісія атрымала 1000 бюлетэняў – 598 з іх апынуліся незапатрабаванымі. Яўка склала менш за 50%.

Падлік галасоў на гэтым участку праходзіў неспадзявана празрыста – назіральнікам дазволілі падыходзіць да сталоў, а журналісту Еўрарадыё – весці стрым у Facebook:

Тым не менш, на працу ўчастковай камісіі была пададзеная адна скарга – адна з назіральніц заявіла, што не бачыла галачак на ўсіх бюлетэнях. Камісія зарэгістравала скаргу, а пасля дазволіла назіральнікам падыйсці і пералічыць бюлетэні нанова. Падлікі сыйшліся з афіцыйнымі.

Агулам на Вяснянскай акрузе №54 размяшчаецца 10 выбарчых участкаў. На адным з іх, размешчаным ва ўніверсітэце фізкультуры, раніцай 18 лютага галасаваў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі