Збітага падчас выбараў журналіста Андрэя Козела аштрафавалі

Збітага падчас выбараў журналіста Андрэя Козела аштрафавалі

Збітага падчас выбараў журналіста-фрылансера Андрэя Козела аштрафавалі на 735 рублёў. Яго прызналі вінаватым у непадпарадкаванні міліцыянерам.

Як інфармавала Еўрарадыё, Козел быў затрыманы ўвечары 18 лютага на выбарчым участку № 27 у Мінску, дзе быў назіральнікам і падчас падліку галасоў вёў відэаздымку. Па словах журналіста, яго збілі міліцыянеры. Праваахоўнікі сцвярджалі, што малады чалавек актыўна супраціўляўся і сам разбіў шкло ў дзвярах, пасля чаго ўпаў і "нанёс сабе пашкоджанні". Як бачым, суддзя гэтую версію падтрымаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі