Вы тут

У мясцовыя саветы Беларусі трапіў 21 грамадзянін Расіі

Фота: Еўрарадыё

У мясцовыя саветы Беларусі трапіў 21 грамадзянін Расі: 15 з іх — у сельсаветы, 4 — у раённыя саветы, па 1 — у абласны і гарсавет. Найбольш іх у Віцебскай і Магілёўскай абласцях — па 7 чалавек, у Гомельскай — 5, у Гродзенскай і Мінскай — па 1. Гэта вынікае з статыстычных дадзеных, апублікаваных на сайце ЦВК. Адзначым, што кандыдатаў-расіян было 33 чалавекі. Грамадзяне Расіі маюць права стаць кандыдатам у мясцовыя саветы Беларусі ў выпадку, калі яны стала жывуць у нашай краіне.

На мясцовых выбарах у Беларусі было абрана больш за 18 тысяч дэпутатаў. Дэпутаты-расіяне складаюць 0,12%.