Вы тут

Фота эфектнай сяброўкі выбарчай камісіі з Магілёва парвалі інтэрнэт

Бэдж, па якім стала зразумела, што В. працуе ў акруговай выбарчай камісіі.
Па патрабаванні гераіні гэтай зацемкі мы былі вымушаныя прыбраць з тэкста яе імя, прозвішча і фота, "пазычаныя" з яе Instagram-акаўнта.

 

“Субота, 30 снежня. Акруговая выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. І зараз больш за ўсё мне патрэбныя паўнавартасны сон, смачная ежа і мужчына”, – так піша пра ўдзел у выбарах В. з Магілёва.

Дзяўчына ўваходзіла ў склад акруговай камісіі ў Габраўскай выбарчай акрузе №41. Няма сумневаў, В. – самая эфектная сябра выбарчых камісій у Беларусі!

В. 25 гадоў. Яна працуе кансультантам у Mary Kay, а ў вольны час падпрацоўвае ў аўташколе. Магчыма, таму ў твітары яе адразу прынялі за настаўніцу: маўляў, цікава, які прадмет яна выкладае пры такіх-та здымках у Instagram… Але аўташкола – гэта іншае.