На Балі згвалтавалі грамадзянку Беларусі, паліцыя затрымала расіяніна
![Антон Сімутаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/bali2.jpg.webp?itok=O3x1usrq)
Антон Сімутаў / radarbali.jawapos.com
На Балі згвалтавалі 30-гадовую грамадзянку Беларусі. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства паліцыя затрымала расіяніна Антона Сімутава. Ён імітаваў вар'яцтва, каб паспрабаваць збегчы з бальніцы (яго адправілі на псіхіятрычную экспертызу) і вярнуцца ў Расію. Грамадзянін РФ пагнуў краты на акне і збег з бальніцы, але яго затрымалі на віле, дзе ён хаваўся. Расіяніна яшчэ падазраюць у пагроме вілы — знішчана маёмасці на 5600 долараў (а яшчэ не заплачана арэнда).
Антон Сімутаў (Ферамон) — уладальнік сеткі кальяных у Санкт-Пецярбургу. Baza паведамляе, што першы раз на Балі яго затрымалі 24 красавіка. Заяву напісала жанчына, якая пазнаёмілася з ім праз сваіх знаёмых. Расіянін запрасіў яе на вілу на вечарынку. Пацярпелая сцвярджае, што Сімутаў "трымаў яе ў палоне, пагражаў і здзекаваўся, а затым згвалтаваў".
Вядома, што на Балі Антон Сімутаў вёў раскошнае жыццё і нават перасоўваўся па востраве з паліцэйскім картэжам. Звычайна ён прадстаўляўся "крымінальным аўтарытэтам", а часам і "маёрам ФСБ".
![На Балі згвалтавалі грамадзянку Беларусі, паліцыя затрымала расіяніна](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/221_10.jpg.webp?itok=JuZjNrCa)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.