За надпіс "Вільня наша" ў сталіцы Літвы затрымалі падлетка

Вільня, ілюстрацыйнае фота

Вільня, ілюстрацыйнае фота / delfi.lt

25 сакавіка на праспекце Гедыміна ў Вільні затрымалі падлетка. На набярэжнай ён зрабіў надпіс "Вільня наша", перадае выданне LRT са спасылкай на Дэпартамент паліцыі.

Паведамляецца, што гэта непаўналетні, 2011 года нараджэння. Паліцыя пачала дасудовае расследаванне па артыкуле аб парушэнні грамадскага парадку.

Правакацыйныя надпісы ад нібыта беларусаў неаднаразова з'яўляліся на вуліцах Вільні. Аднак няправільна напісаныя кірылічныя літары пастаянна выдавалі, што іх аўтары не маюць дачынення да беларускай эміграцыі ў Літве. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.