Мужчыну падчас выбуху ў Баранавічах адарвала ступню

Мужчыну падчас выбуху ў Баранавічах адарвала ступню

47-гадоваму мужчыну падчас выбуху ў Баранавічах адарвала ступню і палову галёнкі да каленнага сустава. У гарадской бальніцы яму ўжо зрабілі аперацыю, якая працягвалася каля трох гадзін. Мужчына знаходзіцца ў рэанімацыі. Яго стан ацэньваецца як "стабільна цяжкі". Пагрозы жыццю пацярпелага няма, паведаміў БЕЛТА галоўны лекар Баранавіцкай гарадской бальніцы Аляксандр Ткачоў.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося раніцай 16 жніўня (каля 7.45) на газанапаўняльнай кампрэсарнай станцыі на вуліцы Дамінікана на ўскраіне горада. Там узарваўся аўтамабіль Volkswagen Touran. Падчас яго запраўкі газам (метанам) адбыўся разрыў 40-літровага балона. Наступнага ўзгарання не было. Як адзначае intex-press.by, да запраўкі з салона аўтамабіля выйшлі двое пасажыраў, у тым ліку і дзіця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі