Міністр аховы здароўя назваў прычыну гібелі жанчыны падчас салюту ў Мінску

Міністр аховы здароўя назваў прычыну гібелі жанчыны падчас салюту ў Мінску

Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік назваў прычыну гібелі жанчыны падчас святочнага салюту ў Мінску. Позна ўвечары 3 ліпеня разбурыліся салютныя ўстаноўкі ў трох з шасці месцаў, разляцеліся аскепкі, былі паранены 10 чалавек, у тым ліку і 64-гадовая жанчына. Яна памерла на месцы здарэння.

Каранік паведаміў, што асколак пашкодзіў сонную артэрыю і іншыя магістральныя сасуды. Жанчына "атрымала траўмы, несумяшчальныя з жыццём". Нягледзячы на намаганні рэанімацыйных брыгад, выратаваць яе не ўдалося. Міністр адзначыў, што побач з жанчынай была яе дачка. Ёй аказвалі экстранную псіхалагічную дапамогу. Псіхолагі і псіхатэрапеўты працуюць з дачкой загінулай і цяпер.

У бальніцах сталіцы застаюцца двое мужчын, якія пацярпелі падчас салюту. Пагрозы для іх жыцця няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі