Вы тут

Мінабароны Украіны: беларусы ўсталёўваюць каля мяжы драўляныя муляжы танкаў

"Дэманстрацыя прысутнасці" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Беларускія вайскоўцы ўсталёўваюць каля ўкраінскай мяжы... драўляныя муляжы танкаў. Пра гэта ў сераду заявіў прэс-сакратар Мінабароны Украіны палкоўнік Аляксандр Матузняк. Паводле яго слоў, такім чынам беларускае войска спрабуе прадэманстраваць сваю прысутнасць і правесці "мерапрыемствы аператыўнай маскіроўкі".

Матузняк таксама адзначыў, што каля ўкраінскай мяжы ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях знаходзяцца да сямі батальёнаў беларускіх Узброеных сіл. Яны прыцягнутыя да "узмацнення" мяжы, займаюцца інжынерным абсталяваннем пазіцый, вядуць разведку.

Украінскія эксперты заяўляюць, што на дадзеным этапе мэта беларускіх падраздзяленняў каля ўкраінскай мяжы — адцягванне часткі Узброеных сіл Украіны, якая магла быць перакінутая на ўсходні фронт. Цяперашняй колькасці беларускіх салдат у памежных раёнах (каля 4 тысяч чалавек, па ўкраінскіх ацэнках) недастаткова для атакі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.