М.Чаргінец: Еўрарадыё можа дапамагчы ва ўсталяванні адносінаў з Еўропай
"Еўрарадыё магло б зрабіць значны ўнёсак ва ўсталяванне адносінаў паміж Беларуссю і Еўропай", - пра гэта заявіў Мікалай Чаргінец у інтэрв’ю Еўрарадыё, каментуючы сітуацыю з канфіскацыяй тэхнікі ў незалежных СМІ. Спецаперацыю КДБ Мікалай Чаргінец звязаў з тым, што “шмат якія журналісты выходзяць за межы дазволенага і спрабуюць навязваць сваё разуменне законаў і сваіх правоў".
Чаргінец: Чым больш журналісты будуць рэальна ацэньваць сітуацыю і менш будуць спрабаваць нанесці шкоду, тым больш у іх будзе магчымасці дзейнічаць так, як хацелася б ім. Але пры гэтым — не парушаючы законаў нашай краіны.
Для нармальнага існавання ў Беларусі М.Чаргінец рэкамендаваў сродкам масавай інфармацыі
"быць рэалістамі, бачыць нармальны зрэз жыцця. Мы гатовыя абмяркоўваць любыя справядлівыя прэтэнзіі".