Мазырчук на хуткасці 200 км/гадз. уцякаў ад ДАІ па горадзе

Мазырчук на хуткасці 200 км/гадз. уцякаў ад ДАІ па горадзе

У Мазыры малады чалавек на "Саабе" зладзіў вулічныя гонкі пасярод дня. Як паведамляе прэс-служба Гомельскай абласной міліцыі, нарад ДАІ вельмі здзівіўся, калі ў іх на вачах аўтамабіль пачаў небяспечна лавіраваць у агульнай транспартнай плыні.

Інспектары паспрабавалі спыніць кіроўцу, але той толькі павялічыў хуткасць. Уцякаючы ад ДАІ, стрытрэйсер вылятаў на сустрэчную паласу і літаральна пераскокваў праз чыгунку, кажа старшы інспектар ДАІ Мазырскага РУУС Дзмітрый Дзяркач.

Дзяркач: "У працэсе пагоні кіроўца развіваў у гарадской рысе хуткасць да 200 кіламетраў за гадзіну. Пагоня працягвалася каля 10 хвілінаў. Пасля гэтага кіроўца быў затрыманы. На яго складзена восем адміністратыўных пратаколаў".

Агульная максімальная сума штрафаў, якія пагражаюць аўталіхачу, — больш за 15 мільёнаў. Таксама яго могуць пазбаўвіць права кіравання аўтатранспартам на бліжэйшыя тры гады. Дарэчы, агулам на кіроўцу складзена ўжо больш за 20 пратаколаў за розныя парушэнні. І правоў кіроўцы яго таксама аднойчы пазбаўлялі — за любоў да хуткасці і непавагу да дарожных правілаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі