Магілёўскі абласны суд не задаволіў касацыю па справе Ірыны Моцнай

5 сакавіка Магілёўскі абласны суд не задаволіў касацыю па справе Ірыны Моцнай. Пра вынікі суда распавёў магілёўскі актывіст па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Алег Аксёнаў. Паводле яго слоў, ён зранку спрабаваў патрапіць у залу судовага пасяджэння, аднак суддзя яго не пусціў, зрабіўшы справу закрытай. Спаслаўся суддзя на тое, што Клімавіцкі раённы суд разглядаў справу жанчыны таксама на закрытым судовым пасяджэнні.

Нагадаем, Ірына Моцная разам са сваім мужам заснавалі першы дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Клімавіцкім раёне. Летась, пасля смерці яе мужа, чыноўнікі спаслаліся на “нездаровую атмасферу” у сям’і, закрылі дом і адабралі дзяцей.

Жанчына лічыць, што нагодай для таго рашэння стала тое, што яе сям’я не здолела своечасова прывесці ў парадак будынак, які атрымала для дзіцячага дому. Жанчына пачала пісаць скаргі ў розныя інстанцыі, аднак усё скончылася тым, што на яе завялі справу, нібыта за жорсткае абыходжанне з дзецьмі і ў снежні 2014-га асудзілі на чатыры гады зняволення.

Магілёўскі абласны суд прызнаў жанчыну вінаватай у сувязі з жорсткім абыходжаннем з дзецьмі. Яна працягне надалей адбываць свой тэрмін зняволення.


Здымак Ірыны Моцнай з архіву. Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі