Вы тут

Лукашэнку заўважылі ў Сочы, ён там з "прыватным візітам"

Аляксандр Лукашэнка быў у Сочы ў лютым, калі сустракаўся з Уладзімірам Пуціным / kremlin.ru

Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ў Сочы з "прыватным візітам", паведамляе ria.ru са спасылкай на неназваную крыніцу. Ён "прыляцеў адпачыць" і знаходзіцца ў доме адпачынку, які "выкарыстоўвае як сваю рэзідэнцыю".

Дарэчы, у нядзелю ў Сочы — "Гран-пры Расіі", этап "Формулы-1".

24 верасня Уладзімір Пуцін правёў аператыўную нараду з пастаяннымі членамі Савета бяспекі Расіі, прысвечаную Беларусі. Пасля яе сакратар Саўбеза РФ Мікалай Патрушаў пагаварыў па тэлефоне з памочнікам прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.