Лукашэнка звярнуўся да Пуціна і кіраўнікоў яшчэ трох краін

Лукашэнка звярнуўся да Пуціна і кіраўнікоў яшчэ трох краін

Аляксандр Лукашэнка выступіў са зваротам да кіраўнікоў краін-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Як вядома, у яго, акрамя Беларусі, уваходзяць Арменія, Казахстан, Кыргызстан і Расія. А значыць, зварот накіраваны і да расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. З 1 студзеня наша краіна старшынствуе ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза і не можа не скарыстацца такой магчымасцю.

"Прапануем засяродзіць сумесныя намаганні на поўнай ліквідацыі бар'ераў, максімальным скарачэнні выключэнняў і абмежаванняў на рынках ЕАЭС, прадухіленні магчымасці ўзнікнення новых відаў перашкод для стварэння свабоднага канкурэнтнага асяроддзя", піша Лукашэнка.

Безумоўна, маюцца на ўвазе праблемныя пытанні, якія ўзніклі ў Беларусі ва ўзаемаадносінах з Расіяй. Афіцыйны Мінск спрабуе іх вырашыць у тым ліку і з дапамогай такіх структур, як ЕАЭС.

У звароце Аляксандр Лукашэнка выступае з канкрэтнымі прапановамі і спадзяецца, што іх падтрымаюць іншыя кіраўнікі краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі