Беларусь стала старшынёй Еўразійскага эканамічнага саюза

Беларусь стала старшынёй Еўразійскага эканамічнага саюза

Беларусь з 1 студзеня стала старшынёй Еўразійскага эканамічнага саюза. Як вядома, у яго ўваходзяць наша краіна, Расія, Арменія, Казахстан і Кыргызстан. Былы спікер Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч пачаў працаваць на пасадзе кіраўніка калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, а Станіслаў Зась — генсакратаром Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы. Гэта рэгіянальная міжнародная арганізацыя, якая займаецца пытаннямі бяспекі. На сённяшні дзень у яе ўваходзяць Беларусь, Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі