Лукашэнка: я адмовіўся ад нафты па цэнах, якія прапанавала Расія

Лукашэнка: я адмовіўся ад нафты па цэнах, якія прапанавала Расія

9 студзеня на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне" Аляксандр Лукашэнка выказаўся на тэму незалежнасці і стасункаў з Расіяй. Ён расказаў "у двух словах", чаму з Уладзімірам Пуціным не ўдалося дамовіцца па нафце.

"Таму што Расійская Федэрацыя хоча, каб мы купілі ў яе нафту па цэнах вышэй за сусветныя, гаварыў кіраўнік дзяржавы. — Дзе такое бачана?! Таму я і адмовіўся ад такой нафты".

З-за таго, што Беларусь не заключыла дамовы на пастаўкі расійскай нафты ў 2020 годзе, з 1 студзеня яны былі спынены. Каб забяспечыць беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы нафтай, давялося арганізоўваць яе разавыя пастаўкі і шукаць альтэрнатыўныя каналы.

Лукашэнка заявіў, што "калі не будзе паставак па сусветным кошце з Расіі нафты, мы знойдзем гэтую нафту ў іншым месцы". "Што мы і робім. І знайшлі", — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Аляксандр Лукашэнка выказаўся і пра перамовы аб пастаўках расійскага газу (Мінску і Маскве ўдалося дамовіцца аб пастаўках у пэўны перыяд на ранейшых умовах). "Газпрам" сёння на Беларусі зарабляе ўтрая больш, чым на Германіі, — эмацыйна гаварыў кіраўнік дзяржавы. — Гэта нармальна? Гэта ненармальна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі