Вы тут

Лукашэнка расказаў, як загадаў "вярнуць самалёт з Заходняй Еўропы"

Самалёт вярнулі з Польшчы / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

4 лютага падчас наведвання Добруша Аляксандр Лукашэнка ўпершыню пракаментаваў гучную "цукровую справу". У канцы студзеня было затрымана каля дзясятка чалавек, а сярод іх дырэктары цукровых заводаў. Нейкі час улады ніяк не каментавалі справу. Нядаўна коратка пра яе выказаўся генпракурор Аляксандр Канюк. Па словах Лукашэнкі, у бліжэйшыя дні пра "цукровую справу" падрабязна раскажа КДБ.

"Там патрапіліся і з пагонамі людзі, цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Сказаў: усіх пад мятлу ў камеру. Усіх".

Кіраўнік дзяржавы распавёў сваю версію гісторыі з пасажырскім самалётам, які вярнулі ў Беларусь з Польшчы. Раней неафіцыйна паведамлялася, што дырэктара Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіла Крыштаповіча і дырэктара Слуцкага камбіната Мікалая Прудніка знялі ў Гродне з самалёта, які ляцеў у Мюнхен.

"Нават вось самалёт, нельга было раней затрымаць аднаго з дзеячоў... Крыштаповіча..., — працягваў свой аповед Аляксандр Лукашэнка. — Вярнуць сказаў самалёт з Заходняй Еўропы, пасадзіць і выцягнуць іх адтуль. Вярнулі, выцягнулі і адправілі ў следчы ізалятар".

Лукашэнка паабяцаў, што да падобных злачынстваў, як "цукровая справа", будуць "жесточайшие" адносіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.