Лукашэнка — пра звольненага віцэ-прэм'ера Сямашку: Ніякі ён не стары і не хворы

Лукашэнка — пра звольненага віцэ-прэм'ера Сямашку: Ніякі ён не стары і не хворы

Звольненыя члены ўраду не павінныя застацца недзе ўбаку. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы кадравыя рашэнні 31 жніўня. 

Па словах кіраўніка дзяржавы, якія перадае БЕЛТА, звольненыя чыноўнікі — "у нейкай ступені, у нейкай частцы нядрэнныя кіраўнікі". 

Асобна прайшоўся ён па персаналіях. Напрыклад, ён згадаў віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашку, які курыраваў ва ўрадзе паліўна-энергетычны комплекс. "Там кажуць, што, вось, Уладзімір Ільіч Сямашка стары, хворы... Ніякі ён не стары і не хворы. Галава ў яго на плячах прыстойная. І нам людзі патрэбныя. Можа быць, у нейкім больш вузкім сегменце. На лініі прарыву. На канкрэтных участках. Ні ён, ні Мацюшэўскі, ніхто не павінен, калі яны не карупцыянеры і не лайдакі, застацца па-за полем нашай увагі", — заявіў Лукашэнка.

Добрым словам ён згадаў і міністра прамысловасці Віталя Ваўка, звольненага пасля візіту Лукашэнкі ў Оршу. "Ён жа быў добрым кіраўніком прадпрыемства. Але дзесьці ён не спрацаваў. Таму ніхто не павінен крыўдзіцца і думаць, што ён застанецца ў баку", — канстатаваў кіраўнік дзяржавы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі