Вы тут

Лукашэнка па тэлефоне запрасіў Пуціна ў Мінск, і ён пагадзіўся прыехаць

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / Reuters

Аляксандр Лукашэнка па тэлефоне запрасіў Уладзіміра Пуціна ў Мінск, і ён пагадзіўся прыехаць, інфармуе прэс-служба беларускага кіраўніка. 30 чэрвеня расійскі прэзідэнт папрысутнічае на цырымоніі закрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Падчас тэлефоннай размовы Лукашэнка і Пуцін "коратка абмеркавалі двухбаковы парадак дня".

Таксама ў аўторак Аляксандр Лукашэнка патэлефанаваў прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону. Рахмон збіраецца на бягучым тыдні прыехаць у Беларусь, ён наведае цырымонію закрыцця II Еўрапейскіх гульняў.