Вы тут

Лукашэнка назваў нечаканую ўмову правядзення новых выбараў

Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці, 7 траўня 2020-га / БЕЛТА

7 траўня Аляксандр Лукашэнка назваў нечаканую ўмову правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Як вядома, Захад не прызнае вынікаў выбараў 2020 года і не лічыць Лукашэнку легітымным кіраўніком. І ЕС, і ЗША заклікаюць афіцыйны Мінск ды дыялогу з апазіцыяй і правядзення новых выбараў. Нядаўна з падобнай заявай выступілі і краіны G7.

Што ж адказаў Аляксандр Лукашэнка? Высвятляецца, што ён гатовы правесці датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, але паралельна з такім ж прэзідэнцкімі выбарамі ў... ЗША. "У любы дзень, як толькі яны [амерыканцы] аб'явяць пра датэрміновыя [прэзідэнцкія] выбары [у ЗША]", — заявіў Лукашэнка.

"Я за выбары, якіх яны патрабуюць, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Я перажыву ўсё, пераступлю праз тое, што мы незалежныя, суверэннныя. Я гатовы! Паралельна з амерыканцамі. Амерыканцы няхай прызначаюць датэрміновыя [прэзідэнцкія] выбары, і мы ў гэты ж дзень прызначым у Беларусі выбары".

Лукашэнка лічыць, што амерыканцы на выбарах "накасячылі больш" і прыгадаў, што адбывалася з Дональдам Трампам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.