Вы тут

Краіны G7 заклікаюць улады Беларусі правесці новыя выбары

Улады Беларусі атрымалі сігнал з Лондана / Reuters

Краіны G7 заклікаюць улады Беларусі правесці новыя выбары пад міжнародным назіраннем, а таксама вызваліць "несправядліва зняволеных" (і палітвязняў, і ўдзельнікаў пратэстаў, якія знаходзяцца пад следствам) "за выказванне сваіх дэмакратычных памкненняў". Пра гэта гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай па выніках саміта кіраўнікоў МЗС краін G7, які прайшоў у Лондане. У G7 уваходзяць Вялікабрытанія, Германія, Італія, Канада, Францыя, Японія і ЗША.

"Мы заклікаем рэжым правесці новыя, свабодныя і сумленныя выбары пад міжнародным наглядам, — гаворыцца ў дакуменце. — Мы адданыя падтрымцы дэмакратычных памкненняў беларускага народа і прыцягненню да адказнасці асоб, якія маюць дачыненне да парушэння правоў чалавека".

Краіны G7 заклікаюць афіцыйны Мінск спыніць "падаўленне правоў чалавека і фундаментальных свабод".

Беларусь ужо знаходзіцца пад санкцыямі ЕС і ЗША з-за парушэння правоў чалавека, фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Нашай краіне пагражаюць новыя санкцыі. У гэтай сітуацыі Аляксандр Лукашэнка абяцае найперш еўрапейцам контрсанкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.