Лукашэнка мяркуе, што дэпутаты прызначаць выбары на 11 кастрычніка

Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду па актуальных палітычных пытаннях. Як паведамляе БЕЛТА, там абмяркоўваюцца будучыя прэзідэнцкія выбары.

Дату выбараў прызначаць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 30 чэрвеня — на заключным пасяджэнні сёмай сесіі. Цэнтравыбаркам прапанаваў прызначыць выбары на 11 кастрычніка.

"Мяркую, што дэпутаты ў дадзеным выпадку падтрымаюць прапанову ЦВК, і, хутчэй за ўсё, выбары адбудуцца 11 кастрычніка", — заявіў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі абверг крытыку апанентаў улады наконт таго, што выбары нібыта праводзяцца на месяц раней. Ён адзначыў, што дату выбараў мае права прызначаць толькі Палата прадстаўнікоў, а яна пра дату яшчэ ні разу не казала. Цэнтравыбаркам называў крайні тэрмін правядзення прэзідэнцкіх выбараў.

Фота — president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі