Леанарда дзі Капрыё пакінуў свой "Оскар" у рэстаране

Леанарда дзі Капрыё пакінуў свой "Оскар" у рэстаране

Леанарда дзі Капрыё пакінуў свой "Оскар" у адным з рэстаранаў Галівуда, у якім адзначаў узнагароду амерыканскай кінаакадэміі. Ён там выпіваў і паліў электронную цыгарэту. У лімузін акцёр сеў без "Оскара". Аднак статуэтку яму паспелі вярнуць. Невядомы чалавек выбег з будынка і спытаўся ў акцёра: "Вы хочаце ўзяць яго з сабой?" Леанарда дзі Капрыё папрасіў перадаць "Оскар" мужчыну, які яго суправаджаў. А ў яго руках з'явілася бутэлька шампанскага.

Леанарда дзі Капрыё быў названы амерыканскай кінаакадэміяй лепшым акцёрам года за галоўную ролю ў фільме "Выжылы". Гэта яго першы "Оскар" у кар'еры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі