Вы тут

Курэйчык: Праблема “Беларусьфільма” не ў дырэктарах, а ў неэфектыўнай структуры

Фота: БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага дырэктара кінастудыі "Беларусьфільм". Ім стаў Уладзімір Карачэўскі — былы дырэктар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі і першы намеснік міністра культуры. 

Новы кіраўнік "Беларусьфільма". Фота выканаўчага камітэту СНД

На думку кінарэжысёра і драматурга Андрэя Курэйчыка, перад новым кіраўніком стаіць задача рэфармаваць кінастудыю, але ці атрымаецца гэта зрабіць у чыноўніка, а не бізнесмена, сказаць цяжка.

"Нерэфармаваны "Беларусьфільм" не мае шанцаў выйсці ў пазітыўнае поле. Праблема там не ў дырэктарах, а ў неэфектыўнай структуры — кінастудыя засталася ў тым жа выглядзе, у якім была падчас савецкіх часоў. У новай эканамічнай рэальнасці ёй немагчыма паказваць добрыя вынікі. "Беларусьфільм" патрабуе рэформаў. Атрымаецца ці не — цяжка сказаць, бо сам Уладзімір Міхайлавіч у мінулым чыноўнік, а не бізнесмен. Наколькі ён разумее рынкавыя механізмы, сказаць складана — дагэтуль ён працаваў у дзяржаўным тэатры", — пракаментаваў прызначэнне Карачэўскага Андрэй Курэйчык

Папярэдні кіраўнік “Беларусьфільма” Ігар Поршнеў звольнены з пасады 1 сакавіка.