Вы тут

Кіраўніка Беларускага дома ў Украіне Віталя Шышова пахавалі ў Кіеве

Магіла Віталя Шышова​ / t.me/beldomua

У нядзелю ў Кіеве прайшло пахаванне кіраўніка Беларускага дома ў Украіне Віталя Шышова.

Гэта адбылося на 55-ы дзень пасля таго, як было знойдзена яго цела, удакладняе "БДУ". На пахаванні прысутнічалі толькі родныя і блізкія Шышова.

У наступную нядзелю, 3 кастрычніка, плануецца адкрытая памінальная служба па Віталю.

Дырэктар Беларускага дома ў Украіне Віталь Шышоў знік 2 жніўня ў Кіеве. На наступны дзень яго знайшлі павешаным у парку побач з яго рэзідэнцыяй. Гібель беларуса выклікала бурную міжнародную рэакцыю.

Раней Еўрарадыё са спасылкай на сьледчае ўпраўленьне Bellingcat паведамляла пра тое, што ёсць паралелі ў перамяшчэнні Шышова і супрацоўніка ФСБ, які працаваў ва Ўкраіне.

6 верасня міністр унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі заявіў, што следства па факце гібелі Шышова ўжо вызначылася з версіяй трагедыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.