Вы тут

У следчых Украіны ёсць версія, як памёр кіраўнік "Беларускага дому"

Міністр унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі ​/ "Радыё Свабода"

Міністр унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі заявіў, што следства па факце гібелі Віталя Шышова ўжо вызначылася з версіяй трагедыі.

Аб гэтым кіраўнік МУС паведаміў у інтэрв'ю "Інтэрфакс-Украіна".

Разам з тым Манастырскі адмовіўся называць канкрэтную версію — па яго словах, гэта зробіць само следства.

Вынікі будуць абвешчаныя, калі паліцыя атрымае інфармацыю ад міжнародных экспертаў, якіх прыцягнулі для рэцэнзій заключэнняў атрыманых экспертыз.

Раней Еўрарадыё са спасылкай на следчае ўпраўленне "Bellingcat" паведамляла аб тым, што ёсць паралелі ў перамяшчэннях Шышова і супрацоўніка ФСБ, які працаваў у Украіне.

Дырэктар "Беларускага дому ва Украіне" Віталь Шышоў знік 2 жніўня ў Кіеве. На наступны дзень яго знайшлі павешаным у парку побач з яго рэзідэнцыяй. Гібель беларуса выклікала бурную міжнародную рэакцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.