Вы тут

"Чалы на канікулах" #8: "фактар Ціманоўскай" і абвастрэнне на мяжы з Літвой

"Чалы на канікулах" #8 на Еўрарадыё

Беларусь не сыходзіць з першых старонак сусветных СМІ. Беларускія ўлады працягваюць рабіць памылкі, а нават калі не — дык негатыўныя падзеі, якія адбываюцца вакол Беларусі, адразу ж звязваюцца з іх дзеяннямі. Што ж, яны працавалі на такі імідж цэлы год. А калі шырэй, дык і ўсю апошнюю чвэрць стагоддзя.

Выгнанне Крысціны Ціманоўскай з Алімпіяды і рэакцыя свету на гэта. Смерць кіраўніка Беларускага дома ва Украіне Віталя Шышова. Інцыдэнт са збітым мігрантам на мяжы з Літвой. "Вялікая размова", якую Аляксандр Лукашэнка праводзіць у пятніцу — з кім і пра што ён будзе размаўляць? Пра усё гэта пагаворым з незалежным аналітыкам Сяргеем Чалым на Youtube-канале Еўрарадыё. Будзем расшыфроўваць галоўныя падзеі, заявы і сэнсы тыдня. Будзе цікава!

 

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.