Вы тут

Ціханоўская абмеркавала ў Вялікабрытаніі, як закрыць шчыліны ў санкцыях

Дамінік Рааб і Святлана Ціханоўская / @tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская абмеркавала ў кіраўніком МЗС Вялікабрытаніі Дамінікам Раабам, як закрыць шчыліны ў санкцыях супраць уладаў Беларусі. Сустрэча прайшла ў Лондане 3 жніўня.

Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, таксама абмяркоўвалася сітуацыя з беларускімі палітвязнямі, апошнія гучныя падзеі — спробу высылкі з Алімпіяды лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай, гібель у Кіеве актывіста Віталя Шышова. Гаворка ішла пра разгляд беларускага пытання ў міжнародных арганізацыях (уключна з G7 і G20), правядзенне канферэнцыі высокага ўзроўню, пра падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі, якая перажывае "зачыстку", пра павелічэнне "кантэнту пра Беларусь" на "Бі-Бі-Сі".

"Мы салідарныя з беларускім народам, грамадзянскай супольнасцю і незалежнымі СМІ", напісаў Рааб у Twitter. Ён назваў Ціханоўскую "адважным лідарам беларускай апазіцыі".

У аўторак Святлана Ціханоўская сустракалася з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Борысам Джонсанам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.