Вы тут

Прэм'ер Вялікабрытаніі — Ціханоўскай: Мы адназначна на вашым баку

Святлана Ціханоўская і Борыс Джонсан / Reuters

3 жніўня ў Лондане адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай і прэм'ера Вялікабрытаніі Борыса Джонсана. Як паведамляе Reuters, Джонсан заявіў пра падтрымку дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці ў нашай краіне.

"Мы адназначна на вашым баку, мы моцна падтрымліваем тое, што вы робіце, — гаварыў прэм'ер Ціханоўскай. — Я вельмі рады вас бачыць".

Прэс-служба Святланы Ціханоўскай паведамляе, што сустрэча працягвалася каля 25 хвілін. Былі абмеркаваны санкцыі супраць уладаў Беларусі, праграма дапамогі грамадзянскай супольнасці нашай краіны. Беларускі палітык расказала брытанскаму прэм'ер-міністру пра рэпрэсіі ў Беларусі, у тым ліку пра сітуацыю з лёгкаатлеткай Крысцінай Ціманоўскай і пра гібель у Кіеве актывіста Віталя Шышова.

Ціханоўская падзякавала за падтрымку. У Лондане яна будзе мець яшчэ шэраг сустрэч, у тым ліку і міністрам замежных справаў Дамінікам Раабам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.