Вы тут

Зяленскі пасля смерці Шышова даручыў сілавікам забяспечыць абарону беларусаў

Падчас акцыі памяці Віталя Шышова ў Кіеве, 3 жніўня 2021 года / Reuters

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасля смерці беларускага актывіста Віталя Шышова даручыў сілавікам забяспечыць абарону беларусаў. У Кіеве не выключаюць, што ім "могуць пагражаць злачынныя замахі ў сувязі з іх палітычнай ці грамадскай дзейнасцю”.

Даручэнне "вывучыць усе рызыкі і забяспечыць безумоўную абарону грамадзян Беларусі, якія прыбылі ва Украіну на працягу апошняга года" атрымалі СБУ і МУС. Зяленскі лічыць, што "кожны беларус, які можа стаць мэтай для злачынцаў у сувязі са сваёй публічнай палітычнай пазіцыяй, павінен атрымаць спецыяльную і надзейную абарону". Ужо вызначаны пералік грамадзян Беларусі, якія атрымліваюць дадатковае суправаджэнне і ахову.

Рашэнне ўкраінскага прэзідэнта прынята пасля гібелі ў Кіеве кіраўніка "Беларускага дома ва Украіне" Віталя Шышова. Яго знайшлі павешаным у парку. Калегі актывіста выказваюць падазрэнні аб дачыненні да забойства спецслужбаў Беларусі. Паліцыя праводзіць расследаванне і разглядае розныя версіі. Яно знаходзіцца пад кантролем Зяленскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.