Кіеў абяцае зганьбіць расійскую супрацьпаветраную абарону. Сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў напісаў у Twitter пра тысячы ўдарных украінскіх дронаў дзясяткаў мадэляў. Ён назваў іх "украінскі рой" "імя Маціяса Руста" і праілюстраваў знакамітым фота 1987-га, калі самалёт немца, які праляцеў больш за тысячу кіламетраў, прызямліўся ў самым цэнтры сталіцы СССР.
"Ударныя БПЛА на ўзбраенні УСУ далёкасцю палёту больш за 3000 км", — дадае Данілаў.
Да магчымага прылёту ўкраінскіх ударных дронаў рыхтуюцца нават у Маскве.
Зусім магчыма, што "атака дронаў" будзе папярэднічаць анансаванаму контрнаступу ўкраінскага войска.