Дрон ударыў па цягніку, што ехаў з Кіева ў Варшаву
Цягнік "Хельм-Кіеў", фота ілюстрацыйнае / УЗ
Ля украінска-польскай мяжы расійскі беспілотнік трапіў у цягнік, які ехаў з Кіева ў Варшаву, пацярпелых няма.
Здарэнне адбылося ў прапускным пункце Ягодзін. Рух цягнікоў у напрамку Варшавы і ў зваротным кірунку ўжо аднавілі, аднак затрымкі застаюцца значнымі.
Таксама дрон патрапіў у аўтазапраўку недалёка ад пункту пропуску.
Міжнародны пункт пропуску Ягадзін, размешчаны ў Валынскай вобласці. Расіянам не ўдалося трапіць непасрэдна ў пункт пропуску, і ён працягвае працаваць, заявіў спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка ў каментары РБК-Украіна. У ДПСУ папярэдзілі, што атакі расіян у гэтым рэгіёне ўзмацняюцца, таму работу пункта пропуску могуць спыніць.
Кампанія "Укрзалізниця" паведаміла, што расійскія атакі на чыгуначную інфраструктуру працягваюцца па ўсёй краіне. Затрымкі на некаторых маршрутах складаюць ад 50 хвілін да больш чым 18 гадзін.