У Харкаве пасля расійскага ўдару абваліўся пад'езд жылога дома
Наступствы атакі ў Харкаве / ДСНС
Увечары 12 кастрычніка расійскія войскі ўдарылі па Харкаве боепрыпасам "Бандэроль".
Удар прыпаў на жылы дом, дзе пры атацы быў разбураны цэлы пад'езд, перадае hromadske са спасылкай на гарадскога галаву Ігара Церахава.
Пад заваламі ратавальнікі знайшлі целы трох чалавек. Вядома таксама пра дзесяць пацярпелых у выніку ўдару. Паведамляецца, што пацярпелы 19-гадовы хлопец знаходзіцца ў апёкавай рэанімацыі.
Таксама ёсць звесткі, што былі пашкоджаныя прынамсі дзесяць прыватных дамоў.
У Дняпры падчас расійскай атакі раненні атрымаў 64-гадовы мужчына. У горадзе пашкоджаны аб'ект транспартнай інфраструктуры, шматпавярховыя дамы і машыны.
Па Кіеве ўвечары ў панядзелак быў нанесены ўдар шасцю балістычнымі ракетамі. Выявілі іх ужо падчас атакі на сталіцу — загадзя інфармацыі аб пусках не было.
"Балістычныя цэлі былі выяўленыя радыёлакацыйнымі сродкамі непасрэдна падчас атакі на Кіеў. Інфармацыі пра пускі з тэрыторыі праціўніка не паступала. Прычыны высвятляюцца", — заяўляюць у Паветраных сілах Украіны.
Мясцовыя Telegram-каналы пісалі, што выбухі прагрымелі да абвяшчэння паветранай трывогі ў сталіцы. У цэнтры процідзеяння дэзінфармацыі сказалі, што ўдакладняюць інфармацыю, быццам Украіне перасталі перадаваць разведданныя.