Расіяне ўдарылі ракетамі па Кіеве — Украіна зноў не атрымала папярэджання

Наступствы ўдару па Кіеве

Наступствы ўдару па Кіеве / ДСНС Украіны

Увечары 13 кастрычніка і ў ноч на 14 кастрычніка расіяне зноў абстралялі Кіеў балістычнымі ракетамі. Вядома прынамсі пра траіх загінулых, перадае hromadske.ua.

Целы двух загінулых знайшлі на месцы ўдару па шматпавярхоўцы ў Дзяснянскім раёне Кіева. Там ліквідаваны пажар на плошчы 400 кв. м. У гэтым будынку траўмы атрымаў 21 чалавек, у тым ліку адно дзіця. Ратавальнікам удалося выратаваць 16 жыхароў дома.

Яшчэ аднаго загінулага чалавека выявілі ў Галасееўскім раёне, дзе расійскі ўдар прыпаў на нежылы будынак, яшчэ адзін чалавек пацярпеў.

Як заявіў Уладзімір Зяленскі, Украіна зноў не атрымала ад партнёраў папярэджанне пра атаку. Выбухі прагрымелі яшчэ да абвяшчэння паветранай трывогі. Паводле Зяленскага, асноўнай мішэнню атакі ЦЭЦ-4 — адзін з асноўных энергааб'ектаў Кіева. Ракеты выявілі ўжо на падлёце да горада.

"За гэтую ноч расіяне ўжылі 39 балістык і больш за 120 ударных дронаў і баражыруючых боепрыпасаў супраць нашай энергетыкі і крытычнай інфраструктуры ў Кіеве, у Кіеўскай вобласці і ў Харкаве. Прыцэльны расійскі балістычны ўдар менавіта па энергетыцы, у дачыненні да якой прэзідэнт Амерыкі вызначыў спыненне агню. Удар абсалютна свядомы і паказальны – такой дэманстрацыйнай непавагі Расіі да Амерыкі яшчэ не было. Расія не лічыць заявы прэзідэнта Амерыкі моцнымі. Прынамсі 600 тысяч чалавек цяпер, на жаль, без электрычнасці. Могуць быць і вялікія адключэнні", — адзначыў прэзідэнт Украіны ў сваёй заяве.

Напярэдадні Дональд Трамп заклікаў Украіну і Расію да "энергетычнага перамір'я".

Расіяне ўдарылі ракетамі па Кіеве — Украіна зноў не атрымала папярэджання
Наступствы ўдару па Кіеве / ДСНС Украіны
Расіяне ўдарылі ракетамі па Кіеве — Украіна зноў не атрымала папярэджання
Наступствы ўдару па Кіеве / ДСНС Украіны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.