Чарада птушак стала прычынай паветранай трывогі ў Літве

Сцяг Літвы

Сцяг Літвы / Dainius Labutis | Elta

У Літве абвясцілі магчымую паветраную трывогу (жоўты ўзровень), піша Delfi. Прычынай стала меркаванае з'яўленне беспілотніка ў паветранай прасторы краіны.

Пазней трывогу адмянілі, гэта здарылася пасля таго, як знішчальнікі НАТА ўстанавілі, што зафіксаваныя радарамі аб'екты былі чарадой птушак, а не беспілотнікамі.

— Знішчальнікі вылецелі для распазнавання аб'екта. Яны высветлілі, што заўважаныя радарамі аб'екты — гэта чарада птушак. На экранах радараў сілуэты птушак і беспілотнікаў вельмі падобныя, таму для высвятлення абставін патрэбна дадатковая праверка, — паведамілі ў Нацыянальным цэнтры кіравання крызісамі.

Раней паведамлялася, што 13 верасня каля 4:05 радары ВПС Літвы зафіксавалі ў раёне Варэны аб'ект, які рухаўся ў напрамку Калінінградскай вобласці Расіі. Меркавана, ён трапіў у паветраную прастору Літвы з боку Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.