Міністр абароны Украіны выказаўся пра магчымыя тэрміны контрнаступу

Чаканне каманды на контрнаступ / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Чаканне каманды на контрнаступ / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў у інтэрв'ю err.ee выказаўся пра магчымыя тэрміны ўкраінскага контрнаступу на фронце. "Ён ужо плануецца па некалькіх напрамках, — кажа Рэзнікаў. — Гэта залежыць ад таго, які самы прыдатны момант, як яны [Генштаб] вырашаць... Вясной наша зямля вельмі вільготная. Можна выкарыстоўваць толькі гусенічныя машыны. Думаю, мы зможам убачыць іх [заходнія танкі і бронетэхніку] у красавіку-траўні".

У апошнія месяцы шмат гаворыцца пра будучы ўкраінскі контрнаступ. Мяркуецца, што яго тэрміны залежаць не толькі ад умоў надвор'я, а і ад паставак неабходнай заходняй тэхнікі, узбраенняў, боепрыпасаў. 

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Ганчарэнка ў сераду апублікаваў відэа з вялікай колькасцю заходняй тэхнікі, якую ўжо атрымала Украіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі