"Клуб галоўных рэдактараў": чаму Лукашэнка не падпісвае непапулярныя законы
Новае шоу на Belarus Tomorrow "Клуб галоўных рэдактараў" / Belarus Tomorrow
Лукашэнка больш не хоча браць адказнасць за непапулярныя законы. Гэта і не толькі абмеркавалі госці новага шоу на Belarus Tomorrow — "Клуба галоўных рэдактароў".
У новым праекце беларускія журналісты абмяркоўваюць важныя падзеі тыдня і іх уплыў на нашае з вамі жыццё. А яшчэ — расказваюць пра тое, як на журналісцкай кухні гатуюцца навіны.
Для першага выпуску ў студыі сабраліся галоўрэд Belarus Tomorrow Павел Свярдоў, галоўная рэдактарка Plan B Вольга Лойка і журналіст "Беларускага расследавальніцкага цэнтра" Ігар Кулей.